Каментарыі для настаўніка

Шаноўныя калегі!

Дадзеная дзелавая гульня можа быць прапанаваны вучням 5-11 класа.

Мэты вэб-квэста: 
  • папоўніць веды пра жыццё і творчасць Янкі Купалы; 
  • развіваць уменні карыстацца сэрвісамі web2.0;
  • выхоўваць пачуццё гонару за сваіх суайчыннікаў.
      
       Для размяшчэння вучнёўскіх работ вам неабходна мець акаўнт Google і стварыць уласную Google-прэзентацыюАдкрыйце доступ да яе ўдзельнікам вэб-квэста, падзяліцеся з вучнямі спасылкай на прэзентацыю. 

        Напомніце ўдзельнікам, што лепшых вынікаў каманда зможа дасягнуць, калі ўсе будуць дапамагаць адзін аднаму, нягледзячы на выбраныя ролі ў камандзе (збіральнік інфармацыі, дызайнер, дакладчык)

        Перад пачаткам работы ўважліва азнаёмцеся разам з удзельнікамі вэб-квэста з заданнямі і прапанаванымі інструкцыямі, крытэрыямі ацэньвання. Размножце на прынтары (або зрабіце копію для работы ў Інтэрнэце) для кожнай каманды бланк ацэньвання.

        Калі вы вырашылі працаваць з бланкам ацэньвання ў Інтэнэце, то вам неабходна:
  1. Для кожнай каманды (сацыёлагі, біёграфы, даследчыкі творчасці, захавальнікі памяці) зрабіць асобную копію бланка ацэньвання (праз меню "Файл");
  2. Кожнай копіі даць новае імя (напрыклад, "Бланк ацэньвання_сацыёлагі");
  3. Адкрыць доступ да створаных дакументаў удзельнікам вэб-квэста.
        
        За выкананую работу каманда атрымае тры ацэнкі: самаацэнка, узаемаацэнка (ацэнка ад другой каманды) і ацэнка настаўніка. Вынік - сярэдняе арыфметычнае.
        Абарону вучнёўскіх работ можна заслухаць на ўроку беларускай літаратуры або на класнай гадзіне.

Жадаю плёну ў працы!

Вось так можа выглядаць выніковая прэзентацыя 
(выканалі вучні 7 "А" класа ДУА "Сярэдняя школа №8 г.Ліды"):



Комментариев нет:

Отправить комментарий